Галоўная
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Празароцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц. Буйніцкага"
З 2017/2018 навучальнага года ва ўстанове адукацыі рэалізуецца сацыяльна-педагагічная мадэль "Ад школы духоўнасці і нацыянальнай свядомасці да школы паспяховасці"
22 сакавіка 2018 года на базе ўстановы адукацыі адкрыты рэсурсны цэнтр "Школа духоўнасці і нацыянальнай свядомасці"
![]() |
|
Адрас: вул. Цэнтральная, д.24 А, аг. Празарокі, 211817, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць |
Электронны адрас: prozsh@vitebsk.by
Тэлефон: 802156 29484 (прыёмная), 802156 29447(дырэктар установы адукацыі)
Інфармацыя аб установе адукацыі
Рэжым работы ўстановы адукацыі
Панядзелак - пятніца - з 7.30 да 18.00
субота - з 8.00 да 13.00
Выхадны дзень - нядзеля
Працяг рабочага дня перад святочным днём скарачаецца на 1 гадзіну
Мова навучання: БЕЛАРУСКАЯ
Вывучаемая замежная мова: АНГЛІЙСКАЯ, НЯМЕЦКАЯ
У Х класе рэалізавана 1-я мадэль профільнага навучання: арганізавана профільная група прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка" і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі".
У XI класе рэалізавана 2-я мадэль профільнага навучання: арганізавана профільная група прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка" і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі", другая профільная група вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Грамадазнаўства".
Зменнасць заняткаў: у адну змену, пачатак заняткаў 9.00.
Арганізацыя падвозу навучэнцаў ва ўстанове адукацыі: школьны аўтобус.
Наяўнасць групы падоўжанага дня: групы 1-6 класаў час працы з 8.10 да 16.40; група 7-9 класаў, час працы з 8.10 да 16.40.
Рэжым харчавання навучэнцаў
Выхаванцы дашкольнай групы |
Вучні 1-11 класаў |
||
8.45-9.15 |
Снеданне |
9.45-10.00 |
Снеданне 1-2,4 кл. |
12.15-12.45 |
Абед |
11.45-12.00 |
Абед 5-11 кл. |
15.45-16.15 |
Падвячорак |
13.15-13.30 |
Абед 1 кл. |
13.45-14.00 |
Абед 2 кл., 4 кл. |
||
14.45-15.00 |
Падвячорак 5-11 кл. |
Задачы ўстановы адукацыі:
-далейшае ўкараненне ў адукацыйны працэс Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, адукацыйных Стандартаў, вучэбных праграм, Метадычных рэкамендацыяй па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і інш. нарматыўных прававых дакументаў;
-стварэнне аптымальных умоў для развіцця дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі, захавання пераемнасці, забеспячэння паспяховага самаразвіцця, самарэалізацыі і сацыялізацыі творчай асобы вучня, удасканалення кантрольна-ацэначнай дзейнасці, павышэння выніковасці ўдзелу ў розных этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і ў навукова-даследчай рабоце;
-удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, забеспячэнне пастаяннага росту, стымуляванне і развіццё творчага, даследчага падыходу да адукацыйнага працэсу, увядзенне новых форм метадычнай работы, выкарыстанне магчымасцей сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, актыўны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці;
-фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самапазнання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый;
-ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці, рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.
Дырэктар ўстановы адукацыі
Юркевіч Наталля Баляславаўна, тэл. 802156 29447