Хроніка школьнага жыцця!
•24.01.2025Мероприятие "Детям о выборах. Просто о главном" ... Читать далее...

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Празароцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц. Буйніцкага"

З 2017/2018 навучальнага года ва ўстанове адукацыі рэалізуецца сацыяльна-педагагічная мадэль "Ад школы духоўнасці і нацыянальнай свядомасці да школы паспяховасці"

22 сакавіка 2018 года на базе ўстановы адукацыі адкрыты рэсурсны цэнтр "Школа духоўнасці і нацыянальнай свядомасці"

 свидетельство о государственной регистрации юр лица

лицензия

Адрас: вул. Цэнтральная, д.24 А, аг. Празарокі, 211817, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць

Электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Тэлефон: 802156 29484 (прыёмная), 802156 29447(дырэктар установы адукацыі)

 Інфармацыя аб установе адукацыі

 Рэжым работы ўстановы адукацыі

Панядзелак - пятніца - з 7.30 да 18.00

субота з 8.00 да 13.00

Выхадны дзень  - нядзеля

Працяг рабочага дня перад святочным днём скарачаецца на 1 гадзіну 

Мова навучання: БЕЛАРУСКАЯ
Вывучаемая замежная мова: АНГЛІЙСКАЯ, НЯМЕЦКАЯ 

У Х класе рэалізавана 2-я мадэль профільнага навучання: арганізавана профільная група прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка" і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі".

У XI класе рэалізавана 1-я мадэль профільнага навучання: арганізавана профільная група прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка" і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі", другая профільная група вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Грамадазнаўства".

Зменнасць заняткаў: у адну змену, пачатак заняткаў 9.00.
Арганізацыя падвозу навучэнцаў ва ўстанове адукацыі: школьны аўтобус.
Наяўнасць групы падоўжанага дня: групы 1-6 класаў час працы з 8.10 да 16.40; група 7-9 класаў, час працы з 8.10 да 16.40.

Рэжым харчавання навучэнцаў

Снимок экрана 2024 09 26 204940

Мэта установы адукацыі: удасканаленне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, фарміраванне сацыяльнай паспяховасці навучэнцаў, накіраваных на павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыйнага працэсу.

Задачы:

  • Павысіць якасць адукацыйнага працэсу з дапамогай развіцця функцыянальнай граматнасці навучэнцаў;
  • Ствараць умовы для ажыццяўлення здароўезберагаючага працэсу, бяспекі дзяцей ва ўстанове адукацыі на аснове міжведамственнага супрацоўніцтва.
  • Развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасці навучэнцаў у працэсе даследчай і пошукавай дзейнасці, алімпіяднага руху ў адпаведнасці з іх схільнасцямі, здольнасцямі і інтарэсамі.
  • Павысіць якасць дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, накіраванага на прафесійнае самавызначэнне вучняў, прафарыентацыйнай работы на ўсіх узроўнях навучання і выхавання, удасканаліць работу ў профільных групах і класах аграрнай накіраванасці.
  • Сістэматычна павышаць кампетэнтнасць і кваліфікацыю педагогаў праз актыўны ўдзел педагогаў у дыстанцыйных семінарах, курсах, конкурсах, канферэнцыях.
  • Садзейнічаць самаразвіццю, самавыхаванню, самаўдасканаленню асобы навучэнцаў праз спалучэнне традыцыйных і інавацыйных форм і метадаў выхаваўчай, экскурсійна-даследчай дзейнасці, фарміраванню ў вучняў грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці, маральнасці, бяспечных і адказных паводзін.
  • Актывізаваць педагагічную асвету законных прадстаўнікоў навучэнцаў па пытаннях выканання бацькоўскіх функцый, недапушчэнні пагрозы для жыцця і здароўя дзяцей, а таксама фарміраванні культуры сямейных адносін.

Дырэктар ўстановы адукацыі

Юркевіч Наталля Баляславаўна, тэл. 802156 29447