Хроніка школьнага жыцця!

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц. Буйніцкага"

З 2017/2018 навучальнага года ва ўстанове адукацыі рэалізуецца сацыяльна-педагагічная мадэль "Ад школы духоўнасці і нацыянальнай свядомасці да школы паспяховасці"

22 сакавіка 2018 года на базе ўстановы адукацыі адкрыты рэсурсны цэнтр "Школа духоўнасці і нацыянальнай свядомасці"

Адрас: вул. Цэнтральная, д.24 А, аг. Празарокі, 211817, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць

Электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

Тэлефон: 802156 36447 (прыёмная), 802156 36437(дырэктар установы адукацыі)

 Інфармацыя аб установе адукацыі

 Рэжым работы ўстановы адукацыі

Панядзелак - пятніца

з 7.30 да 18.00

субота -  з 8.00 да 13.00

Выхадны дзень  - нядзеля

Працяг рабочага дня перад святочным днём скарачаецца на 1 гадзіну 

Мова навучання: БЕЛАРУСКАЯ
Вывучаемая замежная мова: АНГЛІЙСКАЯ, НЯМЕЦКАЯ 

У Х класе рэалізавана 2-я мадэль профільнага навучання: арганізавана профільная група прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка" і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі", другая профільная група педагагічнай накіраванасці, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Гісторыя Беларусі", і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію".

У XI класе рэалізавана 2-я мадэль профільнага навучання: арганізавана профільная група прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка" і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі", другая профільная група вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Гісторыя Беларусі".


Зменнасць заняткаў: у адну змену, пачатак заняткаў 9.00
Арганізацыя падвозу навучэнцаў ва ўстанове адукацыі: школьныя аўтобусы
Наяўнасць групы падоўжанага дня: групы 1-2 класаў, 3-6 класаў, час працы з 8.10 да 16.50; група 7-9 класаў, час працы з 8.10 да 16.30.

Рэжым харчавання:

Дашкольная група:
8.45-9.15 - снеданне
12.15-12.45 - абед
15.45-16.15 - падвячорак
Першы клас:
9.45-10.00 - снеданне
13.15-13.30 - абед
Групы падоўжанага дня, вучні  9-11 кл.
9.45-10.00 - снеданне ГПД 1-2 кл., 3-6 кл.,6-8 кл.
10.45-11.00 - снеданне 9-11 кл.
13.45-14.00 - абед ГПД 1-2 кл., 3-6 кл., 7-8 кл.
14.45-15.00 - абед 9-11 кл.

Задачы ўстановы адукацыі:
-далейшае ўкараненне ў адукацыйны працэс Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, адукацыйных Стандартаў, вучэбных праграм, Метадычных рэкамендацыяй па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і інш. нарматыўных прававых дакументаў; 

-стварэнне аптымальных умоў для развіцця дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі, захавання пераемнасці, забеспячэння паспяховага самаразвіцця, самарэалізацыі і сацыялізацыі творчай асобы вучня, удасканалення кантрольна-ацэначнай дзейнасці, павышэння выніковасці ўдзелу ў розных этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і ў навукова-даследчай рабоце;

-удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, забеспячэнне пастаяннага росту, стымуляванне і развіццё творчага, даследчага падыходу да адукацыйнага працэсу,  увядзенне новых форм метадычнай работы, выкарыстанне магчымасцей сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, актыўны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці;

-фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самапазнання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый;

-ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці,  рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”.

 Дырэктар установы адукацыі

Гінько Вольга Дзмітрыеўна, тэл. 802156 36437