Хроніка школьнага жыцця!
Дыялогавая пляцоўка "Аб духоўным, маральным і прававым аспектах: дыялог пакаленняў" ... Читать далее...

Гісторыя школы пачынаецца аж з ХVІІ стагоддзя, калі памешчык Шчыт прывёў у Празарокі трох манахаў, якія заснавалі францысканскі кляштар. А пры кожным такім кляштары існавала школа.

Згодна дадзеных геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага ў Празароках з 1884 года працавала гмінная школа. Яна ўтрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства і сялян. Размяшчалася ў грамадскім доме, пабудаваным спецыяльна для вучылішча ў 1872 годзе.

У 1900 годзе ў Празароках было адкрыта народнае вучылішча. У сярэднім настаўнік у той час праводзіў 30 урокаў у тыдзень, гадавы заробак складаў 360 рублёў. У 1900-1901 навучальным годзе народнае вучылішча наведвалі 57 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Навучальны год працягваўся 127 дзён.

У 20-30 гады існавала школа з сямігадовым тэрмінам навучання.

У другой палове 30-х гадоў для сямігодкі быў пабудаваны новы будынак, у якім было 7 класных пакояў, вестыбюль, калідор, настаўніцкая і кватэра для дырэктара з асобным уваходам. У школе карысталіся наступнымі падручнікамі: “Біблія”, “Слова божае”, “Агародніцтва”, “Анатомія чалавека”. Навучанне вялося на польскай мове. У школе навучалася больш 200 дзяцей.

З 1939 года было адменена выкладанне шэрагу прадметаў.

Са студзеня 1940 года выкладанне вялося на рускай і беларускай мовах.

У 1947 годзе школа набыла статус сярэдняй.

Школа 50-х гадоў… Яна размяшчалася ў 3-х драўляных будынках, адзін з якіх быў двухпавярховы. На першым паверсе была настаўніцкая, бібліятэка, кабінет дырэктара, на другім – 3 класныя пакоі. Зімой займаліся ў зімовым адзенні, пры адной керасінавай лямпе на клас, якая знаходзілася на стале настаўніка.

У 1964 годзе навучанне пачалося ў сучасным будынку нашай школы.

Сённяшняя школа – гэта школа духоўнасці і нацыянальнай свядомасці.

Педагагічнае крэда калектыва – мудрасць, радасць, гарэнне.

Аснова ўзаемаадносін у калектыве – духоўнасць.

Асноўныя прыярытэты і ісціны – сям’я – школа – Радзіма – грамадства.

музей 1

музей