Галоўная
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц. Буйніцкага"
З 2017/2018 навучальнага года ва ўстанове адукацыі рэалізуецца сацыяльна-педагагічная мадэль "Ад школы духоўнасці і нацыянальнай свядомасці да школы паспяховасці"
22 сакавіка 2018 года на базе ўстановы адукацыі адкрыты рэсурсны цэнтр "Школа духоўнасці і нацыянальнай свядомасці"
Адрас: вул. Цэнтральная, д.24 А, аг. Празарокі, 211817, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць
Электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Тэлефон: 802156 36447 (прыёмная), 802156 36437(дырэктар установы адукацыі)
Інфармацыя аб установе адукацыі
Рэжым работы ўстановы адукацыі
Панядзелак - пятніца
з 7.30 да 18.00
субота - з 8.00 да 13.00
Выхадны дзень - нядзеля
Працяг рабочага дня перад святочным днём скарачаецца на 1 гадзіну
Мова навучання: БЕЛАРУСКАЯ
Вывучаемая замежная мова: АНГЛІЙСКАЯ, НЯМЕЦКАЯ
У Х класе рэалізавана 2-я мадэль профільнага навучання: арганізавана профільная група прафесійнай накіраванасці для арыентацыі на атрыманне сельскагаспадарчых (аграрных) спецыяльнасцей, якая вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Матэматыка", "Фізіка" і дадаткова асвойвае змест вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў аграрныя прафесіі", другая група вывучае на павышаным узроўні вучэбныя прадметы "Беларуская мова" і "Гісторыя Беларусі".
У XI класе рэалізавана 3-я мадэль профільнага навучання: на павышаным узроўні вывучаюцца вучэбным прадметы "Беларуская мова" і "Гісторя Беларусі".
Зменнасць заняткаў: у адну змену, пачатак заняткаў 9.00
Арганізацыя падвозу навучэнцаў ва ўстанове адукацыі: школьныя аўтобусы
Наяўнасць групы падоўжанага дня: групы 1-2 класаў, 3-5 класаў, час працы з 8.10 да 16.10; група 6-8 класаў, час працы з 8.10 да 16.50.
Рэжым харчавання:
Дашкольная група:
8.45-9.15 - снеданне
12.15-12.45 - абед
15.45-16.15 - падвячорак
Першы клас:
9.45-10.00 - снеданне
13.15-13.30 - абед
Групы падоўжанага дня, вучні 9-11 кл.
9.45-10.00 - снеданне ГПД 1-2 кл., 3-5 кл., 6-8 кл.
10.45-11.00 - снеданне 9-11 кл.
13.30-13.45 - абед ГПД 1-2 кл., 3-5 кл., 6-8 кл.
14.30-14.45 - абед 9-11 кл.
Задачы ўстановы адукацыі:
-далейшае ўкараненне ў адукацыйны працэс Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, адукацыйных Стандартаў, вучэбных праграм, Метадычных рэкамендацыяй па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі і інш. нарматыўных прававых дакументаў;
-стварэнне аптымальных умоў для развіцця дапрофільнай і профільнай падрыхтоўкі, захавання пераемнасці, забеспячэння паспяховага самаразвіцця, самарэалізацыі і сацыялізацыі творчай асобы вучня, удасканалення кантрольна-ацэначнай дзейнасці, павышэння выніковасці ўдзелу ў розных этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і ў навукова-даследчай рабоце;
-удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, забеспячэнне пастаяннага росту, стымуляванне і развіццё творчага, даследчага падыходу да адукацыйнага працэсу, увядзенне новых форм метадычнай работы, выкарыстанне магчымасцей сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій, актыўны ўдзел у інавацыйнай дзейнасці;
-фарміраванне ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самапазнання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый;
-ранняе выяўленне сямейнай нядобранадзейнасці, рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”;
-удзел вучняў і іх законных прадстаўнікоў у інавацыйнай дзейнасці па фарміраванні сацыяльнай паспяховасці выпускнікоў.
Дырэктар установы адукацыі
Гінько Вольга Дзмітрыеўна, тэл. 802156 36437